Слуцкі збройны чын

Тема у розділі 'Беларусь | беларускі форум', створена користувачем Shiver2005, 10 чер 2010.

  1. Shiver2005

    Shiver2005 Well-Known Member

    Слуцкае паўстанне, Слуцкі збройны чын – узброенае выступленне супраць савецкай улады, якое адбылося ў Слуцкім павеце ў 1920 г.

    Пад час мірных перагавораў у сталіцы Латвіі Рызе паміж савецкай расійска-ўкраінскай дэлегацыяй, з аднаго боку, і польскай, з другога, вызначаўся лёс Беларусі і савецка-польскай граніцы. Прапанова кіраўніка савецкай дэлегацыі А. А. Іофэ ўступіць Польшчы ўсю тэрыторыю тагачаснай БССР за тэрытарыяльныя ўступкі на Украіне не была прынята польскім бокам, бо улады баяліся аб’яднання беларусаў у складзе Польскай дзяржавы. У выніку перагавораў 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе было падпісана не толькі перамір’е, але і дагавор аб прэлімінарных (папярэдніх) умовах міру паміж РСФСР і УССР, з аднаго боку, і Польшчай - з другога. Да падпісання канчатковага міру ўстанаўлівалася нейтральная зона. Чырвоная Армія адыходзіла на адлегласць “не бліжэй 15 км ад зафіксаванага да моманту спынення ваенных дзеянняў польскага фронту”. Польскія войскі на поўнач ад Нясвіжа спыняліся на лініі граніцы, а на поўдзень - на лініі свайго найбольшага прасоўвання. Толькі пасля ратыфікацыі гэтага дагавора войскі абодвух бакоў павінны былі паступова адводзіцца за межы сваёй тэрыторыі і размяшчацца на бліжэй 15 км па абодвух баках граніцы. Ад гэтага часу ўстанаўлівалася нейтральная зона шырынёй 30 км.
    У выніку дагавора заходняя частка Слуцкага павета станавілася тэрыторыяй Польскай дзяржавы (Ляхавічы, Нясвіж, Клецк), а Капыль і Капыльская воласць - памежнай тэрыторыяй.
    Слуцк і Слуцкі павет у перыяд так званай другой польскай акупацыі ў кастрычніку-лістападзе 1920 г. з’яўляліся месцам канцэнтрацыі 11-й і 16-й польскіх пяхотных дывізій.
    Эсэры прапанавалі склікаць з’езд Случчыны (у пераважнай большасці з сялянства), каб вырашыць пытанні ўлады. У валасцях павета, у тым ліку і на Капыльшчыне, былі створаны абраныя мясцовымі сялянамі на чале з эсэрамі Беларускія нацыянальныя камітэты як органы народнай улады. Парадак падтрымлівала народная міліцыя з жыхароў мястэчкаў і воласці. і снаваў і рэзерв народнай міліцыі з добраахвотнікаў. Адміністрацыю ў Слуцку і гаспадарчую дзейнасць узначальвалі мясцовыя беларускія дзеячы. За некалькі дзён замест войтаў у валасцях і солтысаў у вёсках былі дэмакратычна абраны Беларускія нацыянальныя камітэты як органы мясцовай улады.

    [​IMG]

    14-15 ліпеня 1920 г. у Слуцку адбыўся Першы беларускі з’езд Случчыны (з’езд сялянства Случчыны) з дэлегатамі ад горада і 15 валасцей, у тым ліку і Капыдьскай. З’езд праходзіў пад уплывам беларускіх эсэраў, прыняў рэзалюцыю аб барацьбе за незалежную Беларускую Народную Рэспубліку і выбраў Беларускую Раду Случчыны з 17 сяброў у якасці выканаўчага і распарадчага органа ўлады Беларускай Народнай Рэспублікі. Паколькі з’езд прыняў пастанову аб падрыхтоўцы збройнага змагання, пасля яго закрыцця некалькі дэлегатаў выехалі ў вёскі Капыльскай, Цімкавіцкай, Грозаўскай, Быстрыцкай і іншых валасцей, каб рыхтаваць узброеныя атрады і заклікаць жыхароў да змагання.
    Пры падтрымцы сялянства і гаражан Слуцкая рада за тры дні сфармавала з добраахвотнікаў 1-ю Слуцкую брыгаду стральцоў войск Беларускай Народнай Рэспублікі ў складзе палкоў: 1-га Слуцкага і 2-га Грозаўскага прызначыла камандаванне брыгадай, палкамі, займалася забеспячэннем войска зброяй і харчаваннем.

    Камандаванне 16-й арміі савецкіх войск вырашыла ачысціць нейтральную зону ад паўстанцаў. Польскія ўлады далі дазвол на ўваход 4 снежня савецкіх войск (8-й і 17-й стралковых дывізій) у нейтральную зону на тры дні, выказаўшы сваё адмоўнае стаўленне да паўстанцаў. Аднак камандаване Слуцкай брыгады, карыстаючыся падтрымкай насельніцтва, вывела асноўныя сілы з-пад удару савецкіх войск. Баі вяліся зноў у раёнах Капыля, Семежава і Вызны. Толькі ў раёне Семежава частка атрадаў паўстанцаў была разбіта і 7 снежня перайшла польскую мяжу. Польскія ваенныя ўлады раззброілі 30 афіцэраў і 400 жаўнераў. 9 снежня штаб Слуцкай брыгады прызнаў, што пасля баёў у раёнах Капыля, Семежава і Вызны аддзелы паўстанцаў адступілі да мяжы і дзве роты адышлі на польскую тэрыторыю, дзе былі раззброены польскімі ўладамі.
    Штаб Слуцкай брыгады пасля адступлення знаходзіўся ў в. Грыцэвічы, у 2 км ад р. Лань, у нейтральнай зоне, але на тэрыторыі, якая паводле папярэдняга мірнага дагавора адышла да Польшчы. Перагрупіраваўшыся, паўстанцы зноў перайшлі ў наступ. У ноч на 10 снежня яны занялі вёскі Крывасёлкі і Навасёлкі, а потым в. Старынь. Жаўнеры брыгады зрабілі спробу адціснуць перадавыя адзінкі Чырвонай Арміі з занятых пазіцый. Быў распачаты наступ на мястэчкі Семежава і Вызна. У ноч на 13 снежня паўстанцы адбілі Семежава, дзе захапілі многа боепрыпасаў. Асаблівую адвагу выказалі жаўнеры 2-й роты 1-га Слуцкага палка на чале з паручнікам А. Курыловічам. Аднак савецкія падраздзяленні зноў адбілі ў паўстанцаў Семежава.
    Э. Вайніловіч (фундатар Чырвонага касцёла ў Мінску і ўладальнік майнткаў Пузава і Савічы) у сваіх успамінах згадвае, што пасля баёў ля Вызны і Семежава чырвоныя войскі зайшлі далёка за дзяржаўную мяжу, вызначаную дамовай 12 кастрычніка 1920 г., ажно за Пузаў, пад Ёдчыцы, што было ўжо на тагачаснай польскай тэрыторыі. Ён сведчыць, што польскія войскі нават адсунуліся за савю дэмаркацыйную лінію. Гэта было зроблена, каб даць магчымасць савецкім войскам разгарміць паўстанцаў. У наступных баях атрады паўстанцаў занялі Семежава, Вызну і прасунуліся на ўсход ад яе.
    Сабраўшы значныя сілы, раніцай 19 снежня Чырвоная Армія пачала наступ, каб зліквідаваць узброенае паўстанне. У гэты ж дзень чырвонаармейцамі было адбіта мяст. Вызна. Паўстанцы пачалі адыходзіць на захад. 20 снежня яны былі выціснуты да р. Морач. У той жа дзень іх выбілі з Семежава. Па ўзгадненні расійскай савецкай і польскай дэлегацый на мірных перагаворах у Рызе войскам Чырвонай Арміі дазвалялася праследаваць паўстанцаў і ў нейтральнай зоне, нават на тэрыторыі Польшчы. Штаб Слуцкай брыгады Вымушаны быў перадыслацыравацца ў в. Заастравечча (Клецкі раён) каля р. Лань, за якой стаялі польскія войскі. Сюды збіраліся аддзелы паўстанцаў, якім было нанесена паражэнне. Рада Случчыны БНР прыняла рашэнне перайсці сваім вайсковым аддзелам раку ў раёне размяшчэння 41-га польскага палка. 29 снежня 1920 г. Слуцкая брыгада стральцоў БНР перайшла за р. Лань і была абяззброена і інтэрніравана польскімі вайсковымі ўладамі. Са складу брыгады адзін батальён (каля 400 чалавек) на чале са сваімі афіцэрамі застаўся ў нейтральнай зоне для працягу ваенных дзеянняў партызанскага характару. У асноўным гэта былі прыхільнікі генерала С. Булак-Балаховіча. Яны пайшлі на ўсход, у тым ліку ў лясы на Капыльшчыне і змагаліся яшчэ доўгі час. Камандаванне Чырвонай Арміі адзначала, што беларускія партызаны непакоілі савецкія вайсковыя адзінкі ў Слуцкім павеце ў студзені 1921 г., калі яшчэ вяліся канчатковыя перагаворы яб міры паміж Савецкай Расіяй і Польшчай. Камандаванне 16-й арміі адзначала сур’ёзны характар партызанскага руху, які “не лічыць сваю барацьбу супраць Савецкай Расіі скончанай” і намагаецца “стварэння незалежнай дэмакратычный Беларускай Рэспублікі”. Таму тут і пакінулі “найбольш вопытных кіраўнікоў, старых партызанаў і зброю”. 17-24 лютага 1921 г. на гэтым участку нейтральнай зоны была праведзена сумесная акцыя “расійскіх і польскіх атрадаў, кожны ў складзе не больш 400 штыкоў (г. зн. пехацінцаў. - А.Г.) пры 4 кулямётах і 60 шабляў (г. зн. коннікаў. - А.Г.)”. Аднак гэтая аперацыя не дала вынікаў. Партызаны, якіх падтрымлівала сялянства, выйшлі з-пад удару савецкіх і польскіх вайсковых аддзелаў, пра што сведчаць вайсковыя паведамленні. Нейтральная зона ў раёне Капыля была занята Чырвонай Арміяй да савецка-польскай дзяржаўнай мяжы толькі пасля падпісання 18 сакавіка 1921 г. у Рызе канчатковага мірнага дагавора паміж РСФСР і Польшчай. у выніку якога тэрыторыя Беларусі была разрэзана амаль папалам. У 2-м артыкуле савецка-польскага мірнага дагавора 1921 г. так апісвалася лінія дзяржаўнай мяжы: “…далей да сярэдзіны дарогі паміж Нясвіжам і Цімкавічамі (на захад ад Кукавічаў) пакідаючы вёскі Свярынава, Кутец, Луніна, Язвіны Паўночныя, Белікі, Язвін, Рымашы і Кукавічы (усе тры) на баку Беларусі, а на баку Польшчы вёскі Куль, Бучнае, Дзвянопаль, Журавы, Пасекі, Юшэвічы, Лісуны Паўночныя і Паўднёвыя, Султанаўшчына і Пляшэвічы; далей да сярэдзіны дарогі паміж Клецкам і Цімкавічамі (паміж вёскамі Пузава і Праходы), пакідаючы на баку Беларусі вёскі Раёўка, Савічы, Заракаўцы і Пузава, а на баку Польшчы вёскі Марусін, Смолічы Усходнія, Ляцешын і Праходы; далей да Маскоўска-Варшаўскай шашы, перасякаючы яе на захад ад вёскі Філіпавічы Заходнія, пакідаючы вёску Цехава на баку Беларусі, а вёску Ёдчыцы на баку Польшчы…”


    Вынікі паўстання


    25 сакавіка 1921 г. было падпісана пагадненне польска-расійскай вайсковай камісіяй, якое ліквідавала нейтральную зону. Войскі 16-й арміі прасунуліся да лініі мяжы.
    Такім чынам, ваенныя дзеянні на тэрыторыі Капыльскай і суседніх валасцей былі скончаны. На тэрыторыі ўсяго Слуцкага павета ўсталявалася савецкая ўлада.


    ______________________________________________

    А расейцы ўсё яшчэ лічаць беларускай нацыі не існуе
     
  2. duncan

    duncan батяр з личакова Команда форуму

    це скоріше багато білорусів вважає, що білоруського народу не існує.
     
  3. Shiver2005

    Shiver2005 Well-Known Member

    Я б так не сказаў! Згодна апошняга перапісу насельніцтва ў Беларусі беларуская мова ёсць роднай для больш чым 70 адсоткаў насельніцтва. Іншая справа, што гаворыць на беларускай мала. Адначасова шмат людзей у Расеі ўвогуле не падзяляюць Расеі і Беларусі, гэта вынік сучаснай шавіністычнай палітыкі Крамля, на жаль гэта і традыцыі расейскага народа.

     
  4. duncan

    duncan батяр з личакова Команда форуму

    бацьку ж вибрали самі білоруси
    в українців була "помаранчева революція", що зробили білоруси?
     
  5. Norman

    Norman Guest

    Толку от этой революции?:sad:
     
  6. Shiver2005

    Shiver2005 Well-Known Member

    Так само, як "українці" обрали Януковича. Без підтримки США і Європи революція в нас була би неможлива, натомість таку підтримку не було здійснено по відношенню до Білорусі.
    Але я хотів би в цій темі, розглядати суто історичний аспект, минуле.
     
  7. duncan

    duncan батяр з личакова Команда форуму

    [OFFTOP]а те, шо профукали можливість -- то іньша справа. [/OFFTOP]
     
  8. andrzej

    andrzej Дуже важлива персона


    Не Кремля, а Бацькi. За кремлевский трон (в свое время), он бы порайонно Беларусь в состав РФ бы слил.
     
  9. duncan

    duncan батяр з личакова Команда форуму

    давайте, окрім цього епізоду -- у білорусів ще були якісь визвольні змагання?
     
  10. Shiver2005

    Shiver2005 Well-Known Member

    А якже! Був рух білоруських партизан за часів другої світової проти німців та більшовиків, деякі операції вони проводили навіть з бандерівцями.
     
  11. РАДИОТОЧКА

    РАДИОТОЧКА Well-Known Member

    Не смешите народ насчёт революций. Как вам хочется преувеличений!Чем дольше мы уходим от событий, тем быстрее история обростает мифами.Те кому было вп время ВОВ 16 лет,сейчас расказывают о своих подвигах на фронте. Бывшие совреспублики расказывают о многовековой национально -освободительной борьбе против окупантов(колонизаторов,угнетателей и тд.) в лице русского народа.Этоже относится и республикам в составе РФ.Некоторые особо продвинутые якуты, татары, башкиры ит утверждают тоже. Однако забывают, что русские( великоросы, молоросы, белоросы) их стоя ссать научили.Пройдёт ещё лет 50-10 и будет Великая Померанчивая Революция.
     
  12. Dr.Dick

    Dr.Dick Well-Known Member

    дядя РОМА?Прокiп?надо было Родину защищать-а не языки изучать...
     
  13. Shiver2005

    Shiver2005 Well-Known Member

    Батьківщина починається з рідної мови, щоб захищати треба знати хто ти, бо деякі не знають.
     
  14. duncan

    duncan батяр з личакова Команда форуму

    як сказав Ломоносов у фільмі про нього ж: "да, я мужик, нє із-за того ви так всє пєрєпалашилісь", так і відповім: якщо української оксамитової революції не було (шість років тому), то чого Ви та Вам подібні [STRIKE]срете кірпічямі[/STRIKE] досі заспокоїтися не можете?
     
  15. Dr.Dick

    Dr.Dick Well-Known Member

    по утрам пьют дегенераты или ....При всех раскладах этот балаган назвать революцией-ну ни как нельзя.Где результат?В чём революционность?В поднятии темы голодомора и в Бандере-герое?Или в замене элит?Так на манеже-всё те же!Да-были революционный настрой и ситуация-но революции не было-был громкий ПУК вонь от которого стоит до сих пор.
     
  16. duncan

    duncan батяр з личакова Команда форуму

    крові не було? трупів?
     
  17. Dr.Dick

    Dr.Dick Well-Known Member

    не было РЕЗУЛЬТАТОВ!
     
  18. Shiver2005

    Shiver2005 Well-Known Member

    А чим тобі не подобається відновлення справедливості?
     
  19. Dr.Dick

    Dr.Dick Well-Known Member

    это не главное-где бандитам тюрьмы? а миллионы рабочих мест?а Европа где?-в пинде!Хошь я тебе героя дам?и жене твоей?а лабуду всякую нести про Круты и голодоморы-так почитай форум-Ющ отдыхает.
     
  20. Shiver2005

    Shiver2005 Well-Known Member

    Бандюкам кажеш, може тоді зразу півкраїни посадимо, а працювати хто буде? Селюки з голгоспів бабця Надя, дядько Стьопа? Кажеш Європа в пинді, а от тоді куюшкі ти героя дасиш, давай готівкою:))
    Смішно читати про покращення життя, коли населення порушує всі правила пристойності.
     
а де твій аватар? :)