Дзяржаўная сымболіка Беларускай Народнай Рэспублікі

Тема у розділі 'Беларусь | беларускі форум', створена користувачем Shiver2005, 13 чер 2010.

  1. Shiver2005

    Shiver2005 Well-Known Member

    Сымболіка Беларускай Народнай Рэспублікі, якая склалася ў 1917—1920 гг., выкарыстоўвалася потым у якасьці нацыянальнай новымі пакаленьнямі беларусаў.
    Сярод трох дзяржаўных сымбаляў Беларускай Народнай Рэспублікі найдаўжэйшую гісторыю мае герб “Пагоня”. Паводле пазьнейшых летапісаў, гербам літоўскіх князёў “Пагоня” стала ў канцы XIII ст. Першая выява вершніка з узьнятым мечам, якая дайш ла да нас, захавалася на пячатцы полацкага князя Нарымонта (Глеба), прыкладзенай да акту дамовы Полацку з Рыгай 1330 г. [1] Вершнік на ёй павернуты ў левы бок. Гэтая пячатка нагадвае больш раньнія пячаткі князя Аляксандра Неўскага [2]. Гэта сьведчыць пра старажытнарускае паходжаньне герба. Наступны па часе вершнік з узьнятым ме чам зь пячаткі мсьціслаўскага князя Лугвена (Сямёна) Альгердавіча (1388—1389 гг.) таксама павернуты ўлева. Толькі пазьнейшыя “Пагоні” павернутыя ўправа і маюць шчыт з падвойным крыжам. Гербам Беларускай Народнай Рэспублікі “Пагоня” была афіцыйна прызнаная пасьля абвяшчэньня незалежнасьці ў 1918 г.
    Сьцяг БНР мае свайго аўтара. Ім быў інжынэр Клаўдзі Дуж–Душэўскі (1891, Глыбокае — 1959, Вільня), які распрацаваў эскіз сьцяга пасьля Лютаўскай рэвалюцыі па просьбе беларускіх дзеячоў у Петраградзе. Паводле словаў сына К. Дуж–Душэўскага, бел–чырвона–белыя кукарды і стужкі на шапках беларускія студэнты насілі яшчэ да 1915 г. Узыходзіла такое спалучэньне колераў, відаць, да народнай сымболікі беларускага чырвонага арнамэнту. Бел–чырвона–белыя колеры ўжывалі таксама і латышы. Латыскі мастак і скульптар Яніс Гросвалдс распрацаваў узор бел–чырвона–белага сьцяга для латыскіх стралкоў. Іншы варыянт нацыянальнага латыскага сьцяга — кармінавы зь белай паласой па сярэдзіне, які ўзыходзіў да апісаньня найстаражытнейшага штандару, ужыванага жыха рамі Латвіі вэнэдамі, — быў канчаткова зацьверджаны ў траўні 1917 г. [3]
    Як успамінаў у 1934 г. Дуж–Душэўскі, цікава адзначыць, што беларусы ўважалі сваім дзяржаўным сьцягам той, што і летувісы, г. зн. белую Пагоню на чырвоным полі, але нацыянальнага сьцяга не было.

    Дуж–Душэўскі распрацаваў беларускі сьцяг згодна з геральдычным прынцыпам пераносу колераў гербу на сьцяг. Бел–чырвона–белы сьцяг лунаў у 1917 г. над будынкам Беларускага таварыства дапамогі ахвярам вайны ў Петраградзе, супрацоўнікам якога ў 1916—1918 гг. быў Дуж–Душэўскі.
    12 сакавіка 1917 г. у Менску прайшоў Дзень беларускага значка. У кінатэатры “Гігант” быў праведзены беларускі мітынг, на якім прагучала патрабаваньне аб аўтаноміі Беларусі. Адначасова на вуліцах гораду прадаваліся “значкі нацыянальных колераў Беларусі — чырвонага зь белым” [5]. Сьцягі, пашытыя паводле эскізу Дуж–Душэўскага, былі разасланыя па мясцовых арганізацыях. Радаслаў Астроўскі, дзеяч са Слуцку, атрымаў такі сьцяг у траўні 1917 г. На сьцягу золатам былі вышытыя словы “Няхай жыве вольная Беларусь”. У час адкрыцця Ўсебеларускага зьезду 1917 г. над сталом прэзыдыюму быў прыма цаваны белы сьцяг з надпісам “Няхай жыве вольная Беларусь!”.
    7 (20) сьнежня бальшавіцкі камісар Рэзаўскі ўчыніў на зьезьдзе скандал, зьвязаны зь беларускім сьцягам. Карэспандэнт, які даваў справаздачу са зьезду, апісаў гэта наступным чынам:
    Але гэты велічны дзень быў азмрочаны нечуваным нахабствам прадстаўніка, паводле ягоных словаў, латыскага народу, а хутчэй за ўсё проста нахабнага бальшавіка, які запрапанаваў нам, адданым сынам цяжка пакрыўджанага лёсам, але ад цяперашняга дня вольнага народу, выкінуць наш сьцяг. Якая бульварная дзёрзкасьць! [7]
    На думку Сяргея Харэўскага, латыскі бальшавік пратэставаў з прычыны таго, што бел–чырвона–белы сьцяг лічыў сваім [8]. Гэта абвяргаюць дакладна перададзеныя словы латыскага бальшавіка: “Прыбярыце гэтую трохколерную анучу”. Латыш ня мог назваць свой сьцяг анучай. Рэзаўскі быў “проста нахабным бальшавіком” і таму нацыянальных сымбаляў відавочна не прызнаваў.
    Яму, зрэшты, быў дадзены належны адпор. У адказ пачуліся воклічы “Вон!” і “Прэч!”. Да трыбуны выйшлі жаўнер, матрос і генэрал, моцна трымаючыся за рукі. Генэрал Аляксееўскі падышоў і пацалаваў сьцяг. Адзеты ў сярмягу селянін зь Менскай губэрні Плішэвіч заклікаў прысутных: “Трэба бараніць сьцяг і шанаваць яго!”
    Самы стары дакумэнт з выявай бел–чырвона–белага сьцяга, які захаваўся да нашых часоў, — гэта ўлётка арганізацыі “Беларускі гай”, створанай у сьнежні 1917 г. у Адэсе, якая была знойдзена Віталем Скалабанам у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь.
    Упершыню беларускі сьцяг быў узьняты над будынкам губэрнатарскага палацу ў Менску пасьля выгнаньня з гораду бальшавікоў 19 лютага 1918 г. [9]
    Неўзабаве беларусы прызналі гэты сьцяг сваім спрадвечным сымбалем. Вацлаў Ластоўскі так камэнтаваў ягоныя колеры:

    Белыя нагавіцы, белая кашуля, белая сьвітка, падперазаная чырвоным паясом, — вось сыльвэтка беларуса. Зразумела, што і нацыянальны сьцяг беларусаў бел–чырвона–белы. Ён прыгадвае нам нашую белую сьвітку з чырвоным паясом.
    Тамаш Грыб даў больш паэтычнае тлумачэньне:

    Белая барва, як уяўленьне сьвятла, вельмі пашыраная на Беларусі, згэтуль, мабыць, паходзіць і назва Беларусі — белая, чыстая, вольная, як сьвет сонца. Ня менш пашыраная ёсьць на Бела- русі і чырвоная барва, як чырвоны ёсьць золак на небе перад узыходам сонца; таму наш бел– чырвона–белы сьцяг — сьцяг адраджэньня і вызваленьня беларускага народу [10].
    Цікавую сымболіку колераў беларускага сьцяга прапаноўвалі беларускія вайсковыя дзеячы ў Латвіі і Эстоніі. На іх думку, гэтыя колеры сымбалізавалі пот, кроў і сьлёзы [11]. Улічваючы, што беларускай вайскова–дыпляматычнай місіяй у прыбалтыйскіх краінах у той час кіраваў К. Дуж–Душэўскі, такая інтэрпрэтацыя сымболікі колераў беларуска га сьцяга магла паходзіць ад самога аўтара яго эскізу.
    Клаўдзі Дуж–Душэўскі, зьняволены палякамі ў 1921 г., пасля вызваленьня з турмы ў тым жа самым годзе пераехаў у Літву, у Коўна. У 1924 г. ён скончыў там Літоўскі ўнівэрсытэт. Быў аўтарам архітэктурных праектаў дзясяткаў будынкаў у Коўне, Панявежы, Кляйпэдзе і Шаўлях [12].
    У час Усебеларускага зьезду 1917 г. яшчэ не было агульнапрынятага нацыянальнага гімну. Пра гэта сьведчыць справаздача са зьезду:
    Вайсковы аркестар грае “Марсэльезу”. Крыкі: “Ура!”. Зноў “Марсэльеза”. Нехта абвяшчае: “Няхай жыве Беларуская Рэспубліка!” (Аплодисменты.) Зноў “Марсэльеза”. Нехта зь лёжы гаворыць: “Почтим вставанием память всех положивших свою жизнь за родину и свободу”. Усе стаяць. Аркестар грае пахавальны марш.
    У той час ззаду старшынскага стала становіцца беларускі хор. […] “Ад веку мы спалі”, — дружна і стройна засьпяваў хор беларускую марсэльезу. Прыгожа палілася свабодная песьня беларускага пралетарыяту. Ні адной фальшывай ноткі. Быццам адзіныя грудзі аддаюць тыя гукі. Скончылі. (Бурные аплодисменты переходят в овацию.) Хор пяе беларускі гімн “А хто там ідзе…”. Велічэзны гімн ад зараз свабоднага народу свабодна вырываецца з маладых грудзей. (Снова овация.) Хор пяе беларускі рэвалюцыйны гімн “Кроў нашу льюць даўно ўжо каты…”. (Долгие овации были ответом хору.) [13].
    Такім чынам, у час адкрыцьця зьезду былі выкананыя аж тры песьні гімнавага ха рактару: беларуская марсэльеза “Адвеку мы спалі” (словы А. Мікульчыка, музыка У. Тэраўскага), беларускі гімн (гімн беларускага народу) “А хто там ідзе” і беларускі рэвалюцыйны гімн “Кроў нашу льюць даўно ўжо каты”. Ніводная з гэтых песень ня стала, аднак, беларускім нацыянальным гімнам.
    Такі характар з часам набыў “Ваяцкі марш”, напісаны 30 кастрычніка 1919 г. Макарам Касьцевічам (літаратурны псэўданім Макар Краўцоў), які пачынаўся словамі “Мы выйдзем шчыльнымі радамі…” [14]. У гэтым маршы ўжо прысутнічае згадка пра беларускі сьцяг: “Штандар наш бел–чырвона–белы пакрыў сабой народны рух”. Музыку да песьні напісаў Уладзімер Тэраўскі (аўтар музыкі да “Адвеку мы спалі”). Абедзьве песьні гучалі падчас абароны ад савецкіх войскаў тэрыторыі Случчыны 1–й Слуцкай стралковай брыгадай войскаў БНР увосень 1920 г. Гэтыя падзеі ўвайшлі ў гісторыю Беларусі як Слуцкае паўстаньне ці Слуцкі збройны чын [15]. З гэтага часу “Ваяцкі марш” пачалі называць таксама “маршам Слуцкай брыгады”.
    Уладзімер Тэраўскі ў 1938 г. у Мінску быў арыштаваны савецкімі ўладамі і расстраляны [16]. Праз год, пасьля далучэньня да БССР Заходняй Беларусі, Макар Касьцевіч (Макар Краўцоў) быў закатаваны падчас допытаў у беластоцкай турме [17].
    Сымболіка Беларускай Народнай Рэспублікі, якая склалася ў 1917—1920 гг., выкарыстоўвалася потым у якасьці нацыянальнай беларусамі, якія жылі на тэрыторыі міжваенных Польшчы, Літвы і Латвіі, а таксама на эміграцыі. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка стварыла сваю ўласную, кардынальна іншую сымболіку, якая апэлявала да ідэалаў камунізму. Пасля Другой сусьветнай вайны беларускую нацыяналь ную сымболіку можна было ўжываць ужо толькі ў эміграцыі на Захадзе.
    Нацыянальная сымболіка вярнулася на родную зямлю ў 1980–я гг. У 1991 г. на сваёй другой пазачарговай сэсіі 17—19 верасьня дэпутаты Вярхоўнага Савету незалежнай ужо БССР зьмянілі назву дзяржавы на “Рэспубліка Беларусь” і прынялі “Пагоню” ды бел– чырвона–белы сьцяг у якасьці сымбаляў гэтай дзяржавы [18]. Такога прызнаньня, аднак, не дачакаўся марш “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”.
    12 чэрвеня 1995 г. прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка з парушэньнем заканадаўства падпісаў указ аб увядзеньні новай дзяржаўнай сымболікі, заснаванай на савецкай традыцыі [19]. Герб і сьцяг БНР зноў сталі беларускімі нацыянальнымі сымбалямі, вольна карыстацца якімі сёньня можна толькі за межамі беларускай дзяржавы.





    Крыніца:


    Цітоў А. “Пагоня” // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. Мінск, 1999. С. 366—367; Казбярук У. Летапісы пра нараджэнне Пагоні // Спадчына. 1992. № 1. С. 9—14.
    Даклад палітычнага дзеяча Беларусі Антона Борыка зь Вільні, б. д. (далей: Даклад Борыка...), Instytut Józefa Piłsudskiego w Nowym Jorku, Akta Ogólne, Adiutantura Generalna Naczelnego Wódza, T. 28, t. 1. S. 11.
     
  2. AdequatNicht

    AdequatNicht абсорбент

    картинки давай![OFFTOP]ну там герб, флаг- а то описание есть ,а сравнить не с чем[/OFFTOP]
     
  3. Shiver2005

    Shiver2005 Well-Known Member

    Це герб:

    [​IMG]


    Це прапор:


    [​IMG]

    Лукашенко заборонив прапор і герб Білорусі у 95-му році, натомість поставив радянський герб і прапор, відтоді білоруси почуваються принижено в Білорусі.
     
  4. AdequatNicht

    AdequatNicht абсорбент

    но есть язык, люди говорят родном языке, живут на своей родине..унижения не улавливаю,имхо.
    я с братом несколько дней назад важно общался на тему укр.-рос.,и, неожиданно даже для себя, выдал: всё равно мне какого цвета флаг и название гос-ва, по большому счёту,- сам придумать могу,- главное,чтобы интересы граждан во внимание принимались... что-то в этом духе
     
  5. Shiver2005

    Shiver2005 Well-Known Member

    Зараз поясню. Коли Лукашенко став президентом він зробив другою державною мову окупантів - російську. З тих пір в Білорусі не друкуються білоруські підручники, на сьогодні майже нема білоруських шкіл, все телебачення та радіомовлення повністю російське. Люди, які вимагають подавати їм документи рідною білоруською або заповнюють нею документи - саджають за грати. Репресивний режим Лукашенка вбиває людей і так як зараз в Україні не дає проводити страйки. Країна в обіймах імперії зла.
    Відібрали мову, відібрали традиції - мені це не байдуже, це дуже близька країна до України.
    Білоруси вимушені дивитись передачі білоруською з Польщі, та відправляти туди вчитись своїх дітей, бо там нема такого приниження. Головне, щоб країна була країною, а не частиною Імперії.
     
  6. Антон РАКИТИН

    Антон РАКИТИН Well-Known Member

    Лукашенко превратил всю Беларусь в один сплошной совковый КОЛХОЗ.
     
  7. РАДИОТОЧКА

    РАДИОТОЧКА Well-Known Member

    Будете богаче, станут отправлять детей в США или Англию или куда ещё. Как российские и украинские слуги народа. Но тебе легче от этого не будет,бо грошей у тебе нема и николы не буде.
     
  8. РАДИОТОЧКА

    РАДИОТОЧКА Well-Known Member

    Да уж.Ты вообще газеты читаешь? Телевизор смотришь? Или тока на этом форуме лясы не поделу точишь?

    МОД. Хамство и переход на личности.
     
  9. AdequatNicht

    AdequatNicht абсорбент

    о_О чё это он действительно??
     
  10. AdequatNicht

    AdequatNicht абсорбент

    млин, не знал, что бацьку так коротит.. теперь и у нас есть нквд) (
     
  11. Shiver2005

    Shiver2005 Well-Known Member

    Тож насолоджуємось своєю культурою поки її не знищено.
     
  12. Антон РАКИТИН

    Антон РАКИТИН Well-Known Member


    Уважаемый Шивер, какое у Вас мнение насчёт объединённого кандидата от оппозиции Я.Романчука?

    Конечно, даже по лицу видно, что Ярослав Романчук - это очень умный, образованный и культурный человек. Настоящий европеец.

    Но ведь политические реалии в Беларуси, которая прямиком из совка(после кратких 3-лет парламентского правления Шушкевича) попала под диктаторский режим колхозного ЗАМПОЛИТА Лукашенко, делает Ярослава Чеславовича заведомо непроходным кандидатом ?


    Кандидат от демократической оппозиции в Президенты очень советизированной Беларуси с польским именем, с польским отчеством, воцерковлённый практикующмий КАТОЛИК с "бандеровской" фамилией Ярослав Чеславович РОМАНЧУК, явно не самый удачный кандидат для, чтобы свалить Луку с властного олимпа, создавшего за 16 лет мощнейшую бюрократическо-вассальную систему от Пуховичского сельсовета до Минского горисполкома и до Совета министров РБ.



    Происхождение Ярослава Романчука даёт Луке слишком много пропагандных козырей.

    Через пару месяцев все государственные каналы ТВ, все радиостанции, все газеты Белоруссии начнут, как по команде, день ночь оболванивать избирателей и сообщать "неопровержимые данные" из архивных источников КГБ РБ о том, что прадед Романчука был офицером польской жандармерии и "вешал борцов за советскую власть" в 1920 году, а дед Ярослава Чеславовича был главарём бандеровского отряда УПА в Брестской области БССР и "закапывал в землю живьём" юных пионеров в 1946 году за ношение красных галстуков.
     
  13. PASHASV

    PASHASV Member

    І гадки не маю, де знаходиться станція Гідра, але, коли Лукашенко зробив другу державну мову відпало дуже багато питаннь з приводу міжмовних конфліктів. Країнам Балтії, Україні та Молдові слід в нього повчитись. Та й не лише в цьому.
     
  14. Silver bullet

    Silver bullet Well-Known Member

    [​IMG]
    Министерство юстиции Беларуси разработало проект изменений закона "О государственных символах Республики Беларусь". В нем предложен обновленный вариант государственного герба страны.
    В гербе изменилось следующее:
    немного увеличилась красная звезда;
    увеличился контур территории Беларуси;
    изменились изображения колосьев, цветков клевера и льна;
    поменялась форма красно-зеленой ленты;
    глобус развернули так, что на его видимой части отображается не территория России, а Европа и стала видна Северная Америка.

    Если изменения примут, то в стране придется менять печати, паспорта и все предметы, на которых нанесено изображение герба.
    этот выбор был за мной, и я прав
     
  15. Silver bullet

    Silver bullet Well-Known Member

    Глобус повернуто від Раші до Європи. Бацько креативщик)
     
    • Смішно Смішно x 1
  16. Тут і не поспориш:rock:
     
а де твій аватар? :)